21 снежня ў ДУА «Коханавіцкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» адбыўся час зносін «Прафесіі маіх землякоў» для навучэнцаў 8-10 класаў.
У гасцях у хлопцаў пабывалі спецыялісты КУПСХП «Коханавічы»:
✅ юрыст-кансульт Хадзючэнка Кацярына,
✅ інжынер сельгаспрадпрыемства Гарбач Дзмітрый,
✅ бухгалтаp Завадская Зінаіда.
Яны расказалі аб працы свайго прадпрыемства, падзяліліся працоўнымі дасягненнямі, расказалі пра новыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. Кацярына Анатольеўна звярнула ўвагу на важнасць умення працаваць з людзьмі, знаходзіць з работнікамі агульную мову. Паведаміла аб прафесіях, якія патрэбны ў сучаснай сельскай гаспадарцы, адзначыла, што трэба прыкласці шмат старанняў, каб стаць добрым спецыялістам. Хлопцы задавалі гасцям пытанні шырокай тэматыкі: аб працоўных буднях, навучальных установах, дзе яны вучыліся (цешыць, што Кацярына Анатольеўна і Дзмітрый Валер'евіч – выпускнікі нашай школы).