20 декабря в районном центре культуры состоялся районный турнир по интеллектуальным играм "Что? Где? Когда?"

20 снежня ў раённым цэнтры культуры адбыўся раённы турнір па інтэлектуальных гульнях "Што? Дзе? Калі?"

Заяўлена 5 каманд-удзельніц:
1️⃣"На пазітыве" (Інвет),
2️⃣"66-ы квартал" (Верхнядзвінскі лясгас),
3️⃣"Усе свае" (зборная каманда),
4️⃣Імпульс (ФАК "Імпульс"),
5️⃣Верхнядзвінскі філіял Віцебскага аблспа.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася Андрэева Н. Ф., начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама, пажадаўшы поспеху ўдзельнікам турніру. Да апошняга пытання захоўвалася інтрыга, хто стане пераможцам. Па выніках месцы размеркаваліся наступным чынам. Перамогу атрымала каманда "На пазітыве", якая прадстаўляе ААТ "Інвет". Другой стала зборная "Усе свае". На трэцяй прыступцы п'едэстала спынілася каманда "66-ы квартал" (ДЛГУ "Верхнядзвінскі лясгас"). Узнагародамі адзначаны і лепшыя гульцы кожнай з каманд. Галоўнае не перамога, а пазітыўныя эмоцыі і добрая кампанія.

20 снежня ў раённым цэнтры культуры адбыўся раённы турнір па інтэлектуальных гульнях "Што? Дзе? Калі?"