19 снежня ў Вялікай зале райвыканкама адбыўся раённы форум маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам Верхнядзвінскага раёна.
У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Шылаў. Праграма форуму складалася з двух блокаў:
✅ дыялогавая пляцоўка "Час выбраў нас",
✅ культурна-забаўляльная праграма "Маладыя кадры". Кожны малады спецыяліст меў магчымасць задаць хвалюючае пытанне Кіраўніку раёна або кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама.