16 декабря в Верхнедвинской гимназии им. И. А. Макеенка состоялось торжественное открытие новогодней благотворительной акции «Наши дети»

16 снежня ў Верхнядзвінскай гімназіі імя І. А. Макеенка адбылося ўрачыстае адкрыццё навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

У гэты незвычайны дзень у госці да першакласнікаў прыйшлі сапраўдныя Дзед Мароз і Снягурка разам з казачнымі персанажамі, ролі якіх выканалі старэйшакласнікі. Дзеці з радасцю прынялі ўдзел у вясёлых гульнях і навагодніх конкурсах, спявалі і танцавалі.

А каб кожны вучань адчуў набліжэнне чароўнага свята, Дзед Мароз і Снягурка пабывалі ў гасцях у усіх дзяцей пачатковай школы. Яны падарылі кожнаму классу сімвал дабрачыннай акцыі – чырвоную рукавічку – і запрасілі прыняць у ёй актыўны ўдзел.

Галерэя выяў

16 снежня ў Верхнядзвінскай гімназіі імя І. А. Макеенка адбылося ўрачыстае адкрыццё навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».