На прэзідыуме абласнога Савета дэпутатаў зацверджана палажэнне аб Маладзёжным парламенце пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў.
Ад Верхнядзвінскага раёна ва ўдзеле ў першым пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Вікторыя Ялавік. Па выніках галасавання Вікторыя абрана старшынёй камісіі па пытаннях сацыяльнай палітыкі, аховы здароўя, пытаннях навукі, адукацыі, культуры і міжнацыянальных адносін.