4 декабря в Большом зале райисполкома прошли выборы Молодёжной палаты шестого созыва при Верхнедвинском районном Совете депутатов.

4 снежня ў Вялікай зале райвыканкама прайшлі выбары Маладзёжнай палаты шостага склікання пры Верхнядзвінскім раённым Савеце дэпутатаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі

Казел І. Ф., старшыня раённага Савета дэпутатаў,

Севалкіна Т. В., намеснік старшыні райвыканкама,

Скумбіна Т. М., старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі раённага Савета дэпутатаў.

У ходзе тайнага галасавання прымалі ўдзел 20 членаў Маладзёжнай палаты. Старшынёй абраны Іван Грынько, яго намеснікам - Вікторыя Ялавік. Таксама вызначыўся склад прэзідыума і пастаянных камісій. У другой частцы пасяджэння па пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ўдзельнікі слухалі Андрэеву Н. Ф., начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Актуальнай з'яўляецца тэма электаральнай кампаніі. З дакладам "Прэзідэнцкая Рэспубліка" выступіла Сінкевіч І. В., член раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь". Віншуем членаў новага склікання!

Галерэя выяў