3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў
Сябры валанцёрскага атрада "Ад сэрца да сэрца" #БРСМ і сябры цімураўскага атрада "Дары дабро" #БРПА наведалі падапечных Луначарскага сацыяльнага пантаната "Сямейны утульны дом". Святочная, душэўная, цёплая атмасфера, усмешкі на тварах - гэта падзея пакінула глыбокі след і падарыла незабыўныя эмоцыі як жыхарам пантаната, так і дзецям. Важна памятаць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі - такія ж члены грамадства і заслугоўваюць павагу і падтрымку. Давайце разам ствараць больш інклюзіўнае і прыязнае грамадства, дзе кожны чалавек, незалежна ад сваіх магчымасцей, можа адчуваць сябе ўпэўнена і бяспечна.