18 лістапада адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенкі І.П. і дэпутатаў з членамі Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь
Спікеры расказалі ўдзельнікам сустрэчы:
▪️ пра гісторыю станаўлення і развіцця незалежнай Беларусі ў кантэксце дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
▪️ пра дзейнасць Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра «Ад ініцыятывы да дзеяння»;
▪️ пра ролю Маладзёжнага савета (парламента) у грамадзянскім і прафесійным станаўленні моладзі;
▪️ пра рэалізацыю інфармацыйна-асветніцкага праекта «Моладзь для Беларусі!».
У складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці ўдзел у сустрэчы са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенкам І. П. прыняла і старшыня Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў пятага склікання Ялавік Вікторыя.