Талантливая молодежь живет в Верхнедвинске

Таленавітая моладзь жыве ў Верхнядзвінску

9 кастрычніка, у Сусветны дзень пошты, у г. Берн (Швейцарыя) у межах урачыстых мерапрыемстваў па святкаванні 150-годдзя Сусветнага паштовага саюза адбылося ўшанаванне пераможцаў і прызёраў Міжнароднага моладзевага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру.

Пераможцам міжнароднага конкурсу стаў Аляксандр Пятроў, навучэнец Верхнядзвінскай гімназіі імя І.А. Макеенка (педагог - Л.І. Чубенка).

Адзначым, што тэма сачынення была наступнай: "На працягу 150 гадоў Сусветны паштовы саюз служыць больш чым васьмі пакаленням людзей па ўсім свеце. З тых часоў свет моцна змяніўся. Напішыце ліст будучым пакаленням пра свет, які, як вы спадзяецеся, яны атрымаюць у спадчыну".

Віншуем Аляксандра і яго педагога! Жадаем шмат новых перамог!

Галерэя выяў

Таленавітая моладзь жыве ў Верхнядзвінску