27 верасня ў гарадскім парку адбылася турыстычная спартландыя, прысвечаная Сусветнаму дню турызму.
З прывітальным словам выступілі Кісялевіч А. В., дырэктар Верхнядзвінскага ФСК, Раманюк Р. В., дырэктар ТІЦ "Верхнядзвінск".
У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне жыхароў горада, якія здалі нарматывы ГТО і атрымалі залатыя, сярэбраныя і бронзавыя значкі адпаведна. Турыстычная спартландыя: рэжым на старце!
Абавязковы інструктаж – і тры каманды-ўдзельніцы (Верхнядзвінскай гімназіі ім. І. А. Макеенка, СШ №2 імя Героя Савецкага Саюза Н. В. Траян і працуючай моладзі) – ужо ў рытме спаборніцтваў. Прайшоўшы паласу перашкод, кожная каманда ўдзельнічала ў конкурсе "Адгадай мелодыю", падрыхтаваным РЦКіНТ, і віктарыне ад ТІЦ. Па выніках усіх відаў месцы размеркаваліся наступным чынам: Перамогу атрымала каманда СШ №2 імя Героя Савецкага Саюза Н. В. Траян. Другімі сталі прадстаўнікі працуючай моладзі. На трэцяй прыступцы п'едэстала спынілася каманда Верхнядзвінскай гімназіі ім. І. А. Макеенка. Самым дасведчаным турыстам сярод дарослых стаў А. В. Гагалінскі. Усе каманды-ўдзельніцы ўзнагароджаны падарункамі ад ААТ "Інвет". Віншуем пераможцу і прызёраў!