«Молодость – время выбора. Наши инициативы здесь и сейчас».

«Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер».

Пад такой назвай у гімназіі ў мінулы чацвер адбыўся адкрыты дыялог у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

Удзельнікамі дыялогу сталі навучэнцы 7-11 класаў – актыў вучнёўскага самакіравання – і члены Маладзёжнай палаты пры Верхнядзвінскім раённым Савеце дэпутатаў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Казел Ірынай Францаўнай, педагогі.

Навучэнцы 11 класа расказалі пра вучнёўскае самакіраванне ў гімназіі. Аб дзейнасці Маладзёжнай палаты, удзеле ў маладзёжных ініцыятывах расказалі Ялавік Вікторыя Юр’еўна, старшыня Маладзёжнай палаты, Латышонак Клара Ігараўна, Мінчанка Аляксандр Віктаравіч.

У рамках адкрытага дыялогу ў хлопцаў была магчымасць задаць пытанні гасцям.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што заўсёды важна займаць актыўную жыццёвую пазіцыю і ісці за марай, любіць сваю радзіму.