На базе СШ № 2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В. Траян 13 верасня прайшоў маладзёжны фестываль "Тэрыторыя маладосці", прысвечаны 22-годдзю ГА "БРСМ".
Удзельнікаў мерапрыемства прывітала Севалкіна Т.В., намеснік старшыні райвыканкама.
У ходзе фестывалю
- падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра,
- адзначаны лепшыя байцы студатрадаў, прадпрыемствы, якія іх прымалі, і актывісты раённай арганізацыі,
- з дакладамі аб выніках працы раённай арганізацыі і 30-годдзі інстытута прэзідэнцтва слухалі першага сакратара і Андрэеву Н. Ф., начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама,
- глядзелі фільм "Культурны код".
Пасля ўрачыстай часткі работа вялася ў трох групах: - актывісты ўстаноў адукацыі раёна ўдзельнічалі ў адкрытым дыялогу са старшынёй райвыканкама Шылавым В.Н., - працуючую моладзь чакала квэст-гульня "17 верасня 1939. Да і Пасля" ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, - байцы студатрада змагаліся ў спартыўна-інтэлектуальнай гульні "Здаравякі", якая ўключала пытанні прафілактыкі шкодных звычак, наркаманіі і кібербяспекі.
Віншаванні ў сувязі з Днём нараджэння ГА "БРПА" прымала і раённы лідар Карнякова В.Н. Падзякай старшыні райвыканкама адзначана першы сакратар РК ГА "БРСМ" Конах А. А. З святам, грамадскія аб'яднанні!