2 верасня на базе раённага гісторыка-краязнаўчага музея для навучэнцаў Верхнядзвінскай гімназіі імя І.А. Макеенка прайшлі мерапрыемствы ў рамках першага ўрока «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама Алена Шыпіла пазнаёміла рабят з дасягненнямі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, IT-сферы, асноўнымі заканадаўчымі датамі, якія адзначаюцца ў 2024 годзе.
Не абышлі без увагі пытанні бяспечных паводзін (захаванасці).У форме дыялогу адбылася рэфлексія, дзе рабятам было прапанавана скончыць фразы "Я люблю сваю краіну, таму што...", "Я ганаруся сваёй краінай за...".
Праверыць атрыманыя веды гімназістам было магчыма падчас інтэрактыву на веданне сваёй краіны з дырэктарам Гродзь Палінай.
Завяршыла цыкл мерапрыемстваў смагаё знаёмства з прадукцыяй беларускіх вытворцаў ад першага сакратара райкама ГА БРСМ Конах Алёны.