Внимание: работает студенческий отряд! 20 августа прошел мониторинг студенческих отрядов "Лесной патруль" и "Прорыв".

Увага: працуе студэнцкі атрад! 20 жніўня прайшоў маніторынг студэнцкіх атрадаў "Лясны патруль" і "Прарыў".

З хлопцамі сустрэлася

намеснік старшыні райвыканкама Севалкіна Т.В.,
першы сакратар раённай арганізацыі ГА "БРСМ" Конах А.А.,

галоўны спецыяліст аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Захараў А.Ю.,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Шыпіла Е.В.

У ходзе гутаркі хлопцы расказалі аб асноўных абавязках, умовах працы, аб мерапрыемствах, арганізаваных у рамках работы студэнцкага атрада. Некаторыя падзяліліся, на якія пакупкі пойдуць заробленыя грошы.
У ходзе дыялогу з кіраўнікамі высветлілі, што і прымаючы бок задаволены юнымі работнікамі.

Лічба: працоўнае лета 2024 года сабрала 8 студатрадаў, у якіх працуюць 99 хлопцаў 14-17 гадоў. У мінулым годзе іх было 76. Колькасць жадаючых працаваць у студатрадах расце, а гэта значыць, што мы выхоўваем годную моладзь, якая цэніць працу і сяброўства.

Галерэя выяў