Верхнедвинцы приняли участие в областном этапе республиканского семейного сельскохозяйственного проекта "Властелин села-2024" и областном Форуме сельской молодежи

Верхнядзвінцы ўзялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2024" і абласным Форуме сельскай моладзі

21 чэрвеня г.п.Шаркаўшчына сабрала маладыя сем'і пазмагацца за званне "Уладар сяла" і права прадстаўляць Віцебскую вобласць 7 ліпеня ў фінале ў Александрыі.

Верхнядзвінскі раён прадстаўляла сям'я Сяргея і Аліны Томас з Боркавіцкага сельскага Савета. Сям'я заняла ганаровае 2 месца ў намінацыі "Па траве".

У гэты ж дзень прайшоў і абласны форум сельскай моладзі. Удзельнікамі ад раёна сталі Скіпор Дзіяна і Пугачэўская Марыя. Дзяўчаты прынялі ўдзел у рабоце дыялогавых пляцовак, наведалі мясцовы торфабрыкетны завод, атрымалі майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў і сувеніраў з саломкі. І, вядома, дзяўчаты з усіх сіл падтрымлівалі ўдзельнікаў конкурсу "Уладар сяла"!

Галерэя выяў

Верхнядзвінцы ўзялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2024" і абласным Форуме сельскай моладзі