У аг. Леанішэна прайшоў раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла".
Заяўлена 3 сям'і-удзельніцы:
Сям'я Томас з Боркавіцкага сельсавета,
Сям'я Мацук, якія прадстаўляюць Белькаўшчынскі сельсавет,
Сям'я Данілавых-Лашчонак з Валынецкага сельсавета.
Удзельнікі раённага конкурсу "Гаспадар сяла-2024" ушанавалі памяць мірных жыхароў, загінулых ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Спаборніцкая праграма разнастайная: ад сумеснай распілоўкі
бэлькі да выпякання дранікаў на калодзе, сельскагаспадарчай эстафеты і прадстаўлення сям'і. Усе сем'і стараліся, але лепшай стала сям'я Томас (Боркавіцкі сельскі Савет).
Ужо 21 чэрвеня гэтая сям'я прадставіць Верхнядзвінскі раён на абласным этапе конкурсу, які пройдзе ў г. п. Шаркаўшчына.
Віншуем і жадаем поспехаў!