Абласны моладзевы форум "Перспектывы" прайшоў у Гарадоцкім раёне з удзелам прадстаўнікоў Верхнядзвінскага раёна
2 дні, больш за 100 удзельнікаў, знакамітыя спікеры, атмасфернае месца - кароткі спіс фактаў адукацыйнага форуму "Перспектыва", які праходзіў 26-27 красавіка на базе аздараўленчага комплексу "Лосьвіда" ў Гарадоцкім раёне.
Для маладых спецыялістаў і прадстаўнікоў працуючай моладзі была магчымасць прыняць удзел у адкрытым дыялогу з губернатарам вобласці
А.М. Субоціным, атрымаць веды па SMM, лідарстве, відэамантажы, красамоўстве, кампетэнцыях маладога кіраўніка... Завяршылася праца форуму закладкай яблыневай алеі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і выбарамі актыву абласнога Савета працуючай моладзі.
Верхнядзвінскі раён на форуме прадставілі малады спецыяліст Лізавета Шупейка, старшыня раённага Савета працуючай моладзі Дзіяна Скіпор і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Шыпіла.