У Вялікай зале райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны пашпарты маладым жыхарам нашага раёна ў рамках усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!"
Кожны з хлопцаў, які прыняў удзел у акцыі, яскравы і неардынарны, выдатнік у вучобе ці спорце, актывіст.
Галоўны дакумент грамадзяніна краіны навучэнцы атрымалі з рук Васіля Шылава, старшыні райвыканкама. Васіль Мікалаевіч адзначыў, што дадзены дакумент дае не толькі правы, але і абавязкі.
Першы сакратар РА ГА "БРСМ" Алёна Конах уручыла асноўны закон краіны
- Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Пасля прысягі, прамоўленай навучэнкай Верхнядзвінскай гімназіі імя І.А. Макеенка, і сумеснай фатаграфіі, хлопцаў чакае далейшая культурная праграма.