На базе сярэдняй школы №2 г.Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В.Троян прайшла дыялогавая пляцоўка "Маладзёжны погляд. Выбары"
Спікерамі выступілі:
Ірына Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Наталля Кісялевіч, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў, Наталля Андрэева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі РВК, Алёна Конах, першы сакратар РК ГА "БРСМ".
У работу пляцоўкі ўключалася 3 этапы:
1. Інфармацыйная даведка "Асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання".
2. Дыялог моладзі са спікерамі па розных напрамках.
3. Стварэнне чэленджа "Мы выбіраем!"
Дзякуем спікерам і моладзі за магчымасць прыняць удзел, а таксама кіраўніцтву сярэдняй школы №2 г.Верхнядзвінска за прадастаўленае памяшканне.