Определены победители районного этапа конкурса «Школа безопасности – 2024»

Вызначаны пераможцы раённага этапу конкурсу «Школа бяспекі – 2024»

Конкурс праходзіў у раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Школьнікі 3-х узроставых катэгорый прынялі ўдзел у тэсціраванні, прэзентацыі апавяданняў на тэму «Я раскажу Вам» і фінальным выпрабаванні.

На абласным этапе конкурсу Верхнядзвінскі раён будуць прадстаўляць вучні ДУА «Верхнядзвінская гімназія імя І.А.Макеенка»: Тамашэвіч Лізавета (малодшая група); Астраверхаў Макар (сярэдняя група); Гара Паліна (старэйшая група).
Дзеці, якія занялі прызавыя месцы ў кожнай узроставай катэгорыі, былі ўзнагароджаны дыпломамі, памятнымі прызамі і апладысментамі заўзятараў і гледачоў конкурсу.

Па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда"

Вызначаны пераможцы раённага этапу конкурсу «Школа бяспекі – 2024»