Нас аб'ядноўвае спорт!
Пад такой назвай 27 студзеня на базе гімназіі адбылася раённая спартландыя пры падтрымцы камісіі па справах непаўналетніх Верхнядзвінскага райвыканкама і інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды гімназіі, сярэдняй школы № 2 г. Верхнядзвінска і Прыдзвінска-Бараўлянскай сярэдняй школы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і заўзятараў звярнулася старшыня журы Е.А. Дзядуль, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх. Удзел у рабоце журы прыняў А.А. Булгак, старэйшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх, Н.С. Галавач, часова выконваючы абавязкі старшага дзяржаўтаінспектара ДПС АДАІ.
У ходзе спаборніцтваў каманды прынялі ўдзел у розных спартыўных эстафетах, а таксама паказалі свае веды па тэме прафілактыкі шкодных звычак.
Дыплом пераможцаў заваявала каманда гімназіі. Другой стала каманда сярэдняй школы № 2 г. Верхнядзвінска, на трэцім месцы апынулася каманда Прыдзвінска-Бараўлянскай сярэдняй школы.
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі раённага аддзела ўнутраных спраў і салодкімі прызамі ад ГА "Белая Русь".