У Верхнядзвінскім раёне прайшоў 1-ы этап абласнога форуму маладых спецыялістаў-2023
Ён аб’яднаў 150 удзельнікаў з дзесяці рэгіёнаў Віцебшчыны.
У праграме - наведванне прадпрыемстваў, славутасцяў раёна. Акрамя гэтага, пачаткоўцаў работнікаў чакае маладзёжны інтэнсіў «Кейс поспеху», лайфхакі паспяховага кіраўніка, трэнінг «Шлях да поспеху».
Гасцей прывітала намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Таццяна Севалкіна і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Хрол.
Вячаслаў Васільевіч уручыў раёну памятную кнігу «85 гадоў Віцебскай вобласці» і пажадаў маладым спецыялістам замацоўвацца на роднай зямлі, расці прафесійна і актыўна ўдзельнічаць у жыцці рэгіёнаў.