Белорусским студенческим отрядам – 60 лет

60 гадоў беларускім студэнцкім атрадам

Адкрыты дыялог, экскурсію па горадзе, праект «Памяць сэрца», новыя знаёмствы і многае іншае прапанаваў удзельнікам і гасцям раённы фестываль беларускіх студэнцкіх атрадаў.

Сёлета БСА споўнілася 60 гадоў.

З байцамі студатрадаў раёна сустрэліся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якаўлева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Наталля Андрэева, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Маскалёва і дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Паліна Гродзь.

Кожнаму студэнцкаму атраду прысвоена імя Героя Савецкага Саюза нашага раёна.
У гэтае працоўнае лета ў ГРУПП ЖКГ працуюць хлопцы са студэнцкага экалагічнага атрада «Прарыў» імя Героя Савецкага Саюза Н.В. Траян. Байцы з атрада «Лясны патруль» і «Экалагічны патруль» імя Героя Савецкага Саюза І.М. Кобзуна працаўладкаваны ў ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас». У ААТ «Сакалоўшчына» сфарміраваны сельскагаспадарчы атрад «Полымя» імя Героя Савецкага Саюза С.А. Забагонскага. На сустрэчу прыйшлі і прадстаўнікі студатрадаў «Юныя патрыёты» і «Эколагі», якія ўжо завяршылі працу ў арганізацыях раёна.
Хлопцы падзяліліся ўражаннямі аб тым, як ім працавалася, ці задаволены вынікамі іх працы наймальнікі, планамі на наступнае працоўнае лета.
Сёлета байцы праполвалі пасадкі ёлачак, займаліся ўборкай вуліц, касілі трымерам, чысцілі клеткі для цялят, падмяталі.

З гісторыі студэнцкіх атрадаў
1963 год: З 16 ВНУ ва Уральскую вобласць Казахстана выехалі 2500 беларускіх студэнтаў. Зводны атрад удзельнічаў у будаўніцтве 362 аб'ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння. У стэпе пабудавана 100 жылых дамоў, 18 інтэрнатаў, 34 культурна-бытавыя аб'екты, 6 майстэрняў, 8 школ, лазні, склады.
1983 год: На тэрыторыі рэспублікі 977 студэнцкіх атрадаў прымалі ўдзел у узвядзенні 941 аб'екта.
1986 год: Ударнай працай беларускіх атрадаў вялося будаўніцтва жылля ў Гомельскай вобласці для пераселеных з зоны аварыі Чарнобыльскай АЭС. Пад ключ здадзена 334 жылыя дамы.
2002 год: Аб'ядналіся дзве самыя магутныя арганізацыі БСМ і БПСМ. Пытанні занятасці застаюцца актуальнымі, аднак студэнцкі атрадны рух істотна аслабляецца.
2003 год: Адроджаны сімвалы студэнцкага атрада – куртка, нашыўкі, шаўроны, сцяг РШСО.
2009 год: Традыцыйна праходзяць рэспубліканскія конкурсы «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак», фотаконкурс «Роднай зямлі – годная праца», конкурс на лепшы студэнцкі атрад і лепшага наймальніка.
2011 год: Рэспубліканскае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра «Студэнцкае лета-2011» – па ўсёй рэспубліцы праходзяць працоўныя акцыі. На бязвыплатнай аснове студэнты-атрадаўцы добраўпарадкавалі больш за 140 дзеючых і ўсталявалі 14 новых дзіцячых гульнявых пляцовак.

Крыніца: d-p.by

60 гадоў беларускім студэнцкім атрадам