Моладзь Верхнядзвінска гатова пераадолець усё!
Аматараў актыўнага здаровага ладу жыцця сярод працуючай моладзі 21 ліпеня сабраў абласны водна-пешы паход, прысвечаны Году міру і стварэння, у Полацкім раёне, урочышчы «Залатыя пяскі».
Цікавасць да прыродных славутасцей і турыстычнага руху праявілі толькі 8 каманд Віцебскай вобласці, сярод якіх - і каманда Верхнядзвінскага раёна: Вольга Ефрэмчык, Вікторыя Сімонава, Аляксандр Сімонаў, Уладзіслаў Палены, Ілья Восіпаў, Мікіта Стрыжонак.
Старт мерапрыемства быў дадзены ля помніка партызанам брыгады К.Е.Варашылава, у Полацкім умацаваным раёне, дзе ў знак павагі да памяці тых, хто падарыў мірнае неба, моладзь усклала кветкі.
Мерапрыемства складалася з трох этапаў:
водны паход на байдарках (2 чалавекі);
пешы маршрут з выкананнем пошуку судзейскіх кропак (4 чалавекі);
спартыўна-забаўляльная праграма.
Уладзіслаў Палены і Мікіта Стрыжонак прайшлі 8-кіламетровы маршрут на байдарцы па азёрах Гомель і Суя. Для тых, хто ўпершыню сеў у байдарку,
а былі і такія ўдзельнікі, эмоцыі былі неперадавальныя!
У 6-кіламетровы пешы паход па мясцінах баявой славы адправіліся Вольга Ефрэмчык, Вікторыя Сімонава, Аляксандр Сімонаў, Ілья Восіпаў.
Камандна-спартыўныя спаборніцтвы, арганізаваныя ФСК "Прыдзвінне" Полацкага раёна, былі эмацыйнымі, відовішчнымі і нечаканымі для ўсіх. Вынік правядзення камандоўтваральных гульняў - два першыя месцы ў каманды Верхнядзвінскага раёна.
У агульным заліку ў нашых хлопцаў – другое месца ў абласным водна-пешым паходзе для працуючай моладзі!