Верхнедвинская молодёжь проводит Неделю добрых дел

Верхнядзвінская моладзь праводзіць Тыдзень добрых спраў

У нашым раёне яна ўключае самыя разнастайныя мерапрыемствы.

Тыдзень пачаўся з прывітання студэнцкага сельскагаспадарчага атрада «Полымя» ім. Героя Савецкага Саюза С.А. Забагонскага Валынецкай СШ. Хлопцы будуць працаваць у ААТ «Сакалоўшчына» на збожжасушылцы і жывёлагадоўчых фермах.

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Крок да поспеху» члены студэнцкага экалагічнага атрада «Малады патрыёт» пабывалі ў гасцях у рэдакцыі раённай газеты «Дзвінская праўда», дзе ім расказалі пра тое, як выдавалася газета шмат гадоў таму, і што ўяўляе сабой сённяшняе выданне. Хлопцы з цікавасцю праглядалі старыя падшыўкі газеты, разглядалі пажоўклыя фатаграфіі, а затым паглядзелі, як ствараецца газета ў сучасных умовах.
У гэты ж дзень РК БРСМ даў старт дабрачыннай акцыі «Падары часцінку цяпла братам нашым меншым!». Усе жадаючыя могуць прынесці сухі корм, кансервы і непатрэбныя рэчы на падсцілку жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулку. Таксама ў гэты дзень можна было зрабіць добрую справу, накарміўшы бяздомнага ката ці сабаку, зрабіць фота і даслаць яго ў РК БРСМ.
У сераду хлопцам прапаноўвалася прыняць удзел у добраўпарадкаванні якога-небудзь кутка сваёй малой радзімы ў рамках акцыі «ЗаСправу». А ўвечары на мітынгу-рэквіеме «А заўтра была вайна…» маладыя людзі аддалі даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Чацвёрты дзень тыдня стаў пачаткам працоўнага шляху студатрада «Лідэр» Валынецкай СШ, які будзе аказваць дапамогу сельгаспрадпрыемству «Прудзінкі».
А выхаванцы спартыўнага лагера СДЮШАР прынялі ўдзел у гісторыка-патрыятычнай гульні «Моладзь памятае».
Быць маладым – значыць, быць актыўным, неабыякавым, ініцыятыўным не толькі ў рамках насычанага мерапрыемствамі тыдня, але і кожны дзень.

Крыніца: www.d-p.by

Верхнядзвінская моладзь праводзіць Тыдзень добрых спраў