19 мая – День пионерии

19 мая – Дзень піянера

2023 год абвешчаны Годам міру і стваральнай працы. А сімвалам міру з'яўляецца голуб – носьбіт чысціні, святла, міру, любові.

Голуб міру – выраз, які атрымаў папулярнасць пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў сувязі з дзейнасцю Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру. Эмблема гэтага кангрэса была намалявана Пабла Пікасо, на ёй выяўлены белы голуб, які нясе ў дзюбе аліўкавую галіну.

Па ініцыятыве членаў Дзіцячай палаты ГА «БРПА» ў піянерскіх дружынах Верхнядзвіншчыны праведзена раённая акцыя «МЫ – ЗА МІР!».
У рамках акцыі члены піянерскіх дружын уручалі жыхарам Верхнядзвінска і раёна сімвал міру – папяровага голуба з пажаданнямі міру, здароўя і дабрабыту.
В. Корнякова,
педагог-арганізатар Верхнядзвінскага РЦДзМ.

Крыніца: www.d-p.by

19 мая – Дзень піянера