Героі Сацыялістычнай працы
Быкава Надзея Паўлаўна
Нарадзілася 5.12.1922 у в. Церашкі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (Беларусь).
Пасля заканчэння школы Надзея Быкава паступіла ў Полацкае педвучылішча. Усё змяніла вайна. Калі ў вёску ўварваліся фашысты, Надзея Паўлаўна стала партызанскай выведчыцай. Яна перадавала народным мсціўцам звесткі аб праходжанні варожых эшалонаў з жывой сілай і ваеннай тэхнікай, якія рухаліся праз станцыю Боркавічы на ўсход.
З 1 красавіка па верасень 1943 была сувязной у партызанскай брыгадзе.
Сустрэла перамогу ў в. Грулёва.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў Быкава Н.П. Працавала ў бухгалтэрыі калгаса ім. Кірава.
У 1945-1949 - даярка калгаса імя Кірава Верхнядзвінскага раёна, у 1949-1959 звянавая па вырошчванні лёну, даярка калгаса «Серп і молат».
З 1960 звянавая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Кірава.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 жніўня 1966 года Н.П. Быкавай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за атрыманне ўстойлівых ураджаяў лёну-даўгунца і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Пражывала ў в. Свіраўшчына.
Маюцца ўзнагароды: «Ветэран працы», «Ордэн Айчыннай вайны» II ступені, юбілейныя медалі.
Памерла 16.9.2003.
Пахавана ў вёсцы Желтовщина Верхнядзвінскага раёна.