Колькасць насельніцтва Верхнядзвінскага раёна на 1 студзеня 2026 г. складае 17875 чалавек, у тым ліку гарадское – 7 556 чалавек, сельскае – 10 319 чалавек.

У склад раёна ўваходзяць: г. Верхнядзвінск з насельніцтвам 6 679 чалавек, гарадскі пасёлак Асвея - 877 жыхароў.

Больш за 80% насельніцтва складаюць беларусы, 10% - рускія. Пражываюць таксама ўкраінцы, палякі, яўрэі, латышы, літоўцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.