1 сакавіка 2023 г. дадзены старт маладзёжнаму творчаму конкурсу Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць».
Навучэнцам 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцам сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі прадастаўлена магчымасць праявіць свае творчыя і даследчыя здольнасці ў трох намінацыях: «Лепшае даследаванне», «Лепшае эсэ», «Лепшы відэаролік».
Конкурс прымеркаваны да Года міру і стваральнай працы, а таксама да 80-годдзя з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго галоўныя мэты – удасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, умацаванне стваральнага стаўлення да гісторыі сваёй краіны, недапушчэнне спроб адраджэння радыкальных нацыяналістычных ідэалогій і скажэння гісторыі, захаванне памяці аб подзвігу беларускага народа.
Саарганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства адукацыі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Конкурс пройдзе ў два этапы – рэгіянальны і рэспубліканскі. Свае работы ўдзельнікі могуць накіраваць з 1 сакавіка па 1 ліпеня 2023 года на спецыяльна створаныя электронныя адрасы арганізатараў рэгіянальнага этапу конкурсу – пракуратур абласцей і горада Мінска.
З падрабязнай інфармацыяй аб умовах правядзення конкурсу, у тым ліку адрасах для накіравання работ, удзельнікі могуць азнаёміцца на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры (ДЛЯ СМІ – Конкурсы – Моладзевы творчы конкурс «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць»).