Агульнымі намаганнямі папярэдзіць гвалт у сям'і
Пад старшынствам пракурора Верхнядзвінскага раёна 28.12.2023 праведзена каардынацыйнае пасяджэнне па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, на якім разгледжана пытанне аб павышэнні эфектыўнасці прымаемых суб'ектамі прафілактыкі мер па прадухіленні злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ў сферы хатняга гвалту.
У пасяджэнні каардынацыйнага пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі Верхнядзвінскага райвыканкама, РАУС, РОСКА, УАЗ «Верхнядзвінская ЦРБ» і іншыя дзяржаўныя органы і службы.
У ходзе пасяджэння адзначаны недахопы ў дзейнасці асобных суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па папярэджанні хатняга гвалту, прааналізаваны прычыны і ўмовы здзяйснення ў 2022 годзе злачынстваў супраць жыцця і здароўя.
Па выніках абмеркавання названага пытання выпрацаваны механізм па прафілактыцы злачынстваў супраць жыцця і здароўя, у тым ліку ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Суб'ектам прафілактыкі правапарушэнняў старшынёй каардынацыйнага пасяджэння па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Верхнядзвінскім раёне дадзены абавязковыя для выканання ўказанні.
Толькі агульнымі намаганнямі можна папярэдзіць гвалт!
Намеснік пракурора раёна
малодшы саветнік юстыцыі М.В.Лаўданскі
13.03.2023