Память трагедии в наших сердцах

Памяць пра трагедыю ў нашых сэрцах

У юбілейную гадавіну Хатынскай трагедыі пракуратурай Верхнядзвінскага раёна прынята ўдзел у мітынгу-рэквіеме «Звон Хатыні» у ускладанні кветак да мемарыяла, размешчанага ў в. Яніна Верхнядзвінскага раёна.

З названых Асвейскай і Хатынскай трагедый прайшло 80 гадоў, аднак боль і памяць тых жудасных падзей жыве ў сэрцах Верхнядзвінцаў.

У жалобным мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады і прадпрыемстваў, моладзь устаноў адукацыі, прадстаўнікі праваахоўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці ахвяр фашызму неабходна, каб аддаць даніну памяці загінуўшым пакаленням за мір у Беларусі, а падрастаючаму пакаленню для выхавання духу патрыятызму.

У год міру і стварэння, а таксама ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд падобныя мерапрыемствы набываюць асаблівую значнасць, ім надаецца пільная ўвага пракуратурай раёна.

Па заканчэнні мітынгу-рэквіема каля мемарыяла ўстаноўлена таблічка з QR-кодам, якая дазваляе даведацца інфармацыю аб трагедыі на Верхнядзвінскай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам данесці да падрастаючага пакалення ўсю праўду аб ваенных падзеях і аб подзвігу Савецкага салдата ў барацьбе з фашызмам.

Намеснік пракурора раёна

малодшы саветнік юстыцыі М.В.Лаўданскі

24.03.2023

Памяць пра трагедыю ў нашых сэрцах