Вынікі нагляднай дзейнасці пракуратуры ў сферы процідзеяння карупцыі

Барацьба з карупцыяй з'яўляецца прыярытэтным напрамкам нагляду ў органах пракуратуры.

Пракуратурай раёна прааналізавана работа арганізацый Верхнядзвінскага раёна па выкананні заканадаўства аб барацьбе
з карупцыяй, а таксама аб закупках тавараў (работ, паслуг).

Устаноўлена, што праводзімая ў дадзеным напрамку работа
не заўсёды адпавядае прад'яўляемым патрабаванням заканадаўства.

Так, у ходзе наглядных мерапрыемстваў выяўлены парушэнні
ў дзейнасці камісій па супрацьдзеянні карупцыі, створаных
у сельскагаспадарчых прадпрыемствах – устаноўлены недахопы
у планаванні работы камісіі, парушэнні тэрмінаў правядзення пасяджэнняў.

У шэрагу сельгаспрадпрыемстваў не належным чынам арганізавана работа
па азнаямленні дзяржаўных службовых асоб з пералікам антыкарупцыйных абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам.

Даведачна: у сілу арт. 1 і арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь
ад 18.07.2015 № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй», дзяржаўная службовая асоба дае абавязацельства па выкананні абмежаванняў, устаноўленых артыкуламі 17-20 названага Закона, а таксама парадку прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў, прадугледжанага арт. 21 Закона, і ставіцца ў вядомасць аб прававых наступствах невыканання дадзенага абавязацельства. Абавязацельства афармляецца ў пісьмовай форме кадравай службай арганізацыі.

Да прыкладу, на адным з прадпрыемстваў кадравай службай абавязкі ў галоўнага заатэхніка, намесніка дырэктара
па жывёлагадоўлі, у інжынера па механізацыі, брыгадзіраў вытворчых брыгад у жывёлагадоўлі, надзеленых арганізацыйна-распарадчымі паўнамоцтвамі, не адбіраліся.

Таксама падчас правядзення праверкі пракуратурай выяўлены сістэмныя парушэнні заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг). Маюць месца факты правядзення спецыялістамі арганізацый працэдур
з адной крыніцы пры наяўнасці падстаў для правядзення канкурэнтных працэдур дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг). У сувязі з чым па прадпісанні пракуратуры раёна незаконныя працэдуры адменены.

Па выніках праведзенай праверкі пракуратура раёна
у Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт унесла прадстаўленне, у якім запатрабавана прыняць меры
па ліквідацыі ўстаноўленых парушэнняў заканадаўства аб барацьбе
з карупцыяй.

Выкананне акта пракурорскага нагляду знаходзіцца на кантролі.

 

 

Намеснік пракурора

Верхнядзвінскага раёна

малодшы саветнік юстыцыі                                                         А.В.Корбут

Вынікі нагляднай дзейнасці пракуратуры ў сферы процідзеяння карупцыі