Абаронены правы маладога спецыяліста
Абаронены правы маладога спецыяліста: пракуратура Верхнядзвінскага раёна запатрабавала неадкладнага прыняцця мер па ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб мерах сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў.
Супрацоўнікамі пракуратуры Верхнядзвінскага раёна ў ходзе ажыццяўлення нагляднай дзейнасці ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна выяўлены факт парушэння правоў маладога спецыяліста
на атрыманне 1000 беларускіх рублёў штомесяц.
Так, у жніўні 2024 года прадпрыемства заключыла кантракт
з маладым спецыялістам – ветэрынарным урачом на 5 гадоў пасля заканчэння ім навучальнай установы.
Даведка: Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 25.11.2025 № 135 усім арганізацыям вызначана штомесяц выплачваць у памеры 1000 беларускіх рублёў на працягу трох гадоў маладым спецыялістам, якія з'яўляюцца выпускнікамі ўстаноў адукацыі ў 2020 і наступных гадах па спецыяльнасцях "Ветэрынарная медыцына" і "Заатэхнія" і заключылі
з наймальнікамі кантракты тэрмінам на 5 гадоў.
Разам з тым, устаноўленая штомесячная выплата ў памеры 1000 беларускіх рублёў ветэрынарнаму ўрачу не выплачвалася.
Як вынік – пракуратура Верхнядзвінскага раёна вынесла прадпісанне ў адрас сельскагаспадарчага прадпрыемства аб прыняцці адпаведных мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства аб сацыяльнай падтрымцы маладых спецыялістаў.
Патрабаванні прадпісання пракурора выкананы ў поўным аб'ёме – спецыялістамі гаспадаркі сабраны неабходныя дакументы, маладому спецыялісту прызначаны штомесячныя выплаты.
Намеснік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.В.Карбутаў