Адказнасьць за адмаўленьне генацыду беларускага народу
У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь маецца артыкул, які ўстанаўлівае крымінальную адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа.
Так, артыкул 130² КК Рэспублікі Беларусь вызначае адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа, якое змяшчаецца ў публічным выступленні, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо
у інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі або выдзеленай сетцы электрасувязі.
За здзяйсненне названай дзеі прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
У выпадку, калі вышэйназваныя дзеянні здзяйсняюць асоба, раней асуджаная за адмаўленне генацыду беларускага народа, альбо службовая асоба з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, то для іх вызначаецца больш суровае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Устаноўленая заканадаўцам крымінальная адказнасць
за адмаўленне генацыду беларускага народа дазволіць захаваць праўду
аб жорсткіх падзеях Вялікай Айчыннай вайны і не дапусціць перакручвання старонак гісторыі.
Старэйшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
юрыст 2 класа А.В.Кузьмічонак