Вынікі нагляднай дзейнасці пракуратуры ў сферы процідзеяння карупцыі

Барацьба з карупцыяй была і застаецца прыярытэтным напрамкам нагляду і ў органах пракуратуры.

Пракуратурай раёна барацьба з карупцыяй ажыццяўляецца мэтанакіравана, комплексна і бесперапынна. Пры гэтым намаганні накіраваны не толькі на выяўленне і спыненне фактаў карупцыі,
але і на ўстанаўленне і ліквідацыю прычын, якія яе спараджаюць.

Так, за 2025 год і мінулы перыяд бягучага года пракуратурай раёна па выяўленых парушэннях заканадаўства аб барацьбе
з карупцыяй, аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг),
аб дэклараванні даходаў і маёмасці кіраўнікам прадпрыемстваў
і арганізацый розных форм унесена 2 прадстаўленні, прынесена
4 пратэсты, вынесена 7 прадпісанняў. Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду 11 службовых асоб прыцягнуты да розных відаў адказнасці.

Парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства выяўлены
у сферы ЖКГ і аграпрамысловым комплексе.

Варта адзначыць, што парушэнні заканадаўства і недахопы
у рабоце сталі магчымымі з прычыны недастатковага ведання службовымі асобамі норм антыкарупцыйнага заканадаўства, не
ў поўнай меры наладжанага сістэмнага падыходу да пытанняў процідзеяння праявам карупцыі і неналежнага выканання сваіх службовых абавязкаў работнікамі, а таксама іх асабістай неўважлівасці ў рабоце і недастатковага кантролю з боку кіраўніцтва.

Пракуратурай раёна будзе працягнута работа па выяўленні парушэнняў патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства
і прыцягненні вінаватых асоб да ўстаноўленай законам адказнасці.

Намеснік пракурора

Верхнядзвінскага раёна

малодшы саветнік юстыцыі                                                         А.А.Корбут

Вынікі нагляднай дзейнасці пракуратуры ў сферы процідзеяння карупцыі