Аб разглядзе крымінальнай справы па ч.1 арт. 139 КК - забойства
Забіў знаёмага
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 43-гадовага жыхара
г. Наваполацка – яму інкрымінуецца забойства.
У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што ў лістападзе 2025 года мужчына знаходзіўся ў гасцях у свайго 42-гадовага знаёмага, які пражываў на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна. На працягу некалькіх дзён удваіх распівалі спіртное. У ходзе чарговага застолля паміж мужчынамі ўзнік канфлікт і абвінавачаны нанёс гаспадару дома некалькі удараў нажом. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелы сканаў на месцы здарэння. Смерць наступіла ў выніку чатырох пранікаючых колата-рэзаных ран з развіццём гемарагічнага шоку.
Абвінавачаны не стаў выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу свайму знаёмаму, працягнуў ужываць спіртное, пасля чаго заснуў і праспаў каля сутак у жыллі з забітым. Прачнуўшыся, мужчына сцёр свае адбіткі з нажа, сабраў рэчы і з'ехаў у г. Наваполацк, дзе ў далейшым і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаўся ў здзейсненым дзеянні, шчыра раскаяўся. Паясніў, што сапраўды нанёс удары нажом свайму знаёмаму, аднак забіваць не хацеў, злачынства здзейсніў з-за выпітага спіртнога.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Верхнядзвінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прысуд суда не набыў законную сілу, можа быць абскарджаны
у апеляцыйным парадку.
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
юрыст 2 класа А.В.Кузьмічонак