У выязным пасяджэнні накіравалі ў ЛПП

З удзелам старшага памочніка пракурора Верхнядзвінскага раёна ў адкрытым судовым пасяджэнні ў памяшканні Верхнядзвінскага РАУС разгледжана грамадзянская справа аб накіраванні мясцовага жыхара ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

У ходзе судовага разбору ўстаноўлена, што 58-гадовы мясцовы жыхар працяглы час злоўжываў спіртнымі напоямі, парушаў працоўную дысцыпліну, з-за чаго быў звольнены. Раней у стане алкагольнага ап'янэння наўмысна кіраваў мотаблокам, за што быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

На працягу года мужчына неаднаразова прыцягваўся
да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў
у стане алкагольнага ап'янэння. Пасля аб'яўлення афіцыйнага папярэджання аб магчымасці накіравання ў ЛПП, ён зноў здзейсніў правапарушэнне. Згодна з медыцынскім заключэннем у грамадзяніна дыягнаставана сіндром залежнасці ад алкаголю сярэдняй стадыі.

Суд Верхнядзвінскага раёна з улікам меркавання пракурора вынес рашэнне аб накіраванні мужчыны на прымусовую ізаляцыю і медыка-сацыяльную рэабілітацыю з абавязковым прыцягненнем да працы
ва ўмовах ЛПП на тэрмін 12 месяцаў.

Рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу, можа быць абскарджана і апратэставана ў апеляцыйным парадку.

Старшы памочнік пракурора

Верхнядзвінскага раёна

юрыст 2 класа                                                            А.В.Кузьмічонак

У выязным пасяджэнні накіравалі ў ЛПП