Артыкул пра выступленне ў ДУА «Шайцераўская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна»
Старшы памочнік пракурора Верхнядзвінскага раёна Анастасія Кузьмічонак прыняла ўдзел у правядзенні для навучэнцаў 5-8 класаў інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Мэта мерапрыемства – знаёмства навучэнцаў з асноўным законам Рэспублікі Беларусь, выхаванне прававой культуры асобы, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці.
У ходзе сустрэчы работнік пракуратуры расказала
аб асновах канстытуцыйнага ладу, парадку ўтварэння органаў улады, правах і абавязках грамадзян.
Кузьмічонак Анастасія адзначыла: «Канстытуцыя – гэта фундамент дзяржавы, які забяспечвае стабільнасць канстытуцыйнага ладу, бяспеку і развіццё грамадства. Найвышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя абвяшчае чалавека, яго жыццё. Згодна з арт. 2 Канстытуцыі, дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Грамадзянін адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй».
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна А.В. Кузьмічонак