Статья по уголовному делу  ч.2 ст. 205 УК

Артыкул па крымінальнай справе ч.2 арт. 205 КК

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе
у дачыненні да двух мясцовых жыхароў – ім інкрымінавана крадзеж маёмасці, здзейсненая групай асоб.

Разгляд справы адбыўся ў будынку Валынецкага сельскага выканаўчага камітэта.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, два грамадзяніна, дзейнічаючы
у групе асоб па папярэдняй змове, з прыдамавой тэрыторыі пацярпелага выкралі металічныя рашоткі. У далейшым металічныя вырабы агульнай вагой больш за 400 кілаграм былі прададзены саўдзельнікамі іншаму мясцоваму жыхару. Сума прычыненай шкоды склала амаль 240 рублёў.

У судовым пасяджэнні абвінавачаныя сваю віну прызналі цалкам, шчыра раскаяліся ў зробленым. Паяснілі, што выкралі чужую маёмасць з-за адсутнасці грашовых сродкаў, пры гэтым на момант здзяйснення злачынства, мужчыны нідзе афіцыйна не працавалі.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Верхнядзвінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь мужчынам прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу на тэрмін 1 год кожнаму.

Прысуд суда не набыў законную сілу, можа быць абскарджаны
у апеляцыйным парадку.

Старшы памочнік пракурора

Верхнядзвінскага раёна

юрыст 2 класа                                                            А.В.Кузьмічонак

Артыкул па крымінальнай справе ч.2 арт. 205 КК