Разплацілася чужой карткай
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 45-гадовай мясцовай жыхаркі – ёй інкрымінуецца крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.
Згодна з матэрыяламі справы, жанчына, знаходзячыся ў памяшканні малочна-таварнай фермы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна, са шафы для захоўвання адзення выкрала банкаўскую плацежную картку, якая належыць іншай асобе.
У далейшым, распарадзілася па ўласным меркаванні грашовымі сродкамі з банкаўскага рахунку пацярпелай. Так, зламысніца аплаціла набытыя для сябе прадукты харчавання
і спіртныя напоі, папоўніла баланс асабістага абаненцкага нумара, выкарыстоўваючы выкрадзеную картку. Усяго жанчына здзейсніла 5 аперацый
па картцы на суму 95 рублёў. Нягледзячы на невялікую выдаткаваную суму, за дадзенае дзеянне прадугледжана крымінальная адказнасць.
У судовым пасяджэнні абвінавачваная віну прызнала цалкам, шчыра раскаялася ў зробленым, прычыненую маёмасную шкоду ўстрымала.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў і асобы абвінавачанай суд Верхнядзвінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь на суму 1 350 рублёў.
Прысуд суда не набыў законную сілу, можа быць абскарджаны
у апеляцыйным парадку.
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
А.В.Кузьмічонак