Незаконна захоўваў зброю і боепрыпасы
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 67-гадовага мясцовага жыхара – яму інкрымінуюцца незаконныя набыццё, захоўванне, нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў.
Згодна з матэрыяламі справы, мужчына пасля смерці бацькі выявіў
у доме зброю і патроны. Дадзеныя прадметы, як таго патрабуе заканадаўства, не здаў у органы ўнутраных спраў, стаў захоўваць па месцы жыхарства. Адпаведнага дазволу на набыццё, нашэнне, захоўванне зброі і боепрыпасаў абвінавачваны не меў.
Даведка: згодна з ч. 1 арт. 14 Закона Рэспублікі Беларусь
ад 13.11.2001 № 61-З «Аб зброі» права на набыццё грамадзянскай зброі і боепрыпасаў маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць
у Рэспубліцы Беларусь, што дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пасля атрымання
у органах унутраных спраў дазволу на набыццё канкрэтнага віду
і тыпу зброі.
У ходзе правядзення агляду месца здарэння супрацоўнікамі праваахоўных органаў па месцы жыхарства пенсіянера выяўлены і канфіскаваны: адна вінтоўка, больш за трыста патронаў, якія з'яўляюцца боепрыпасамі да зброі, прыдатнымі для стральбы.
У судовым пасяджэнні абвінавачванні віну прызнаў цалкам, шчыра раскаяўся ў зробленым.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Верхнядзвінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу.
Прысуд суда не набыў законную сілу, можа быць абскарджаны
у апеляцыйным парадку.
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
А.В.Кузьмічонак