Прафілактыка правапарушэнняў

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку (далей – СГПАП), якое адбылося 21.01.2026 у адміністрацыйным будынку Валынецкага сельскага выканаўчага камітэта.

На пасяджэнні СГПАП заслуханы справаздачу аб рабоце ўчастковага інспектара міліцыі аб праведзенай рабоце за 2025 год па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Валынецкага сельскага выканаўчага камітэта.

Таксама на пасяджэнні СГПАП былі запрошаны і разгледжаны 8 грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Валынецкага сельскага выканаўчага камітэта, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, дапускаюць прагулы па месцы работы, маюць запазычанасць за камунальныя паслугі, раней прыцягваліся да крымінальнай
і адміністрацыйнай адказнасці.

З вышэйназванымі асобамі праведзены прафілактычныя гутаркі, дадзены рэкамендацыі па праходжанні лячэння ад алкагольнай залежнасці, аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні.

Прафілактыка правапарушэнняў