Сохранность поголовья крупного рогатого скота

Захаванасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы

Пракуратурай Верхнядзвінскага раёна забяспечана правядзенне наглядных мерапрыемстваў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна.

У межах наведвання жывёлагадоўчых аб'ектаў асаблівая ўвага надаецца пытанням утрымання і кармлення буйной рагатай жывёлы, падрыхтоўцы памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду, своечасовасці прыняцця мер па лячэнні жывёлы. Асаблівая ўвага звернута на дынаміку непрадукцыйнага выбыцця жывёлы.

Пры абследаванні малочна-таварных ферм устаноўлены асобныя парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў у 7 сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Парушэнні, як правіла, абумоўлены бязгаспадарнасцю і невыкананнем выканаўчай
і вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны.

У сувязі з выяўленымі парушэннямі прыняты меры пракурорскага рэагавання, ініцыявана прыцягненне вінаватых асоб да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Намеснік пракурора

Верхнядзвінскага раёна А.В.Карбут