Пракуратура Верхнядзвінскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 44-гадовага работніка аграпрадпрыемства – яму інкрымінуецца крадзеж маёмасці сельгаспрадпрыемства.
Разгляд справы адбыўся ў адміністрацыйным будынку гаспадаркі ў прысутнасці работнікаў.
Згодна з матэрыяламі справы, жывёлавод, выкраў дэмантаваныя са спісаных аб'ектаў сельскагаспадарчага прадпрыемства металічныя рашоткі.
У развіцці падзей ён на асабістым транспартным сродку перавёз выкрадзеныя рашоткі агульнай вагой больш за пяць тон у прыёмны пункт
і рэалізаваў іх як бытавы металалом.
Сваімі незаконнымі дзеяннямі мужчына прычыніў сельгасарганізацыі маёмасную шкоду на суму звыш 3000 рублёў.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў цалкам, шчыра раскаяўся ў зробленым, шкода ў поўным аб'ёме добраахвотна пакрыта.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Верхнядзвінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь работніку прадпрыемства прызначана пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ на тэрмін 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы
10 % заробку штомесяц, аўтамабіль канфіскаваны ва ўласнасць дзяржавы.
Прыгавор суда ўступіў у законную сілу, у апеляцыйным парадку
не абскарджаваўся.
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
юрыст 2 класа А.В.Кузьмічонак