Бяспечная інтэрнэт-прастора ў новым навучальным годзе
Інтэрнэт адкрывае дзверы да ведаў, зносін і забаў,
але і таіць мноства небяспек. Найбольш распаўсюджаныя пагрозы,
з якімі сутыкаюцца дзеці ў інтэрнэце:
- кібербулінг – здзекі і пераслед у сетцы, здольныя нанесці сур'ёзную псіхалагічную шкоду;
- непажаданы кантэнт – доступ да парнаграфіі, сцэн гвалту і экстрэмісцкай інфармацыі, якія негатыўна ўплываюць на развіццё дзіцяці;
- анлайн-хішнікі – зламыснікі, якія выкарыстоўваюць інтэрнэт для знаёмства з дзецьмі з мэтай эксплуатацыі;
- фішынг і махлярства – спробы выкрасці асабістую інфармацыю або грошы ў дзіцяці;
- залежнасць ад гаджэтаў – празмернае захапленне анлайн-гульнямі і сацыяльнымі сеткамі, што прыводзіць да сацыяльнай ізаляцыі і праблем са здароўем.
Абарона дзяцей у інтэрнэце – гэта не проста ўстаноўка бацькоўскага кантролю і строгія абмежаванні. Гэта перш за ўсё дыялог, давер
і навучанне.
Нагадаце дзецям аб неабходнасці абароны асабістай інфармацыі. Ні ў якім разе не паведамляць імя, адрас пражывання, нумар тэлефона, не дзяліцца фотаздымкамі або інфармацыяй аб школе з незнаёмымі людзьмі ў інтэрнэце.
Растлумачце, што людзі ў сетцы не заўсёды тыя, кім здаюцца.
Асаблівую асцярожнасць варта праяўляць пры зносінах
з незнаёмцамі.
Не прымаць прапановы аб сустрэчы ў рэальным жыцці ад людзей, з якімі дзіця пазнаёмілася ў інтэрнэце. А калі пра гэта хтосьці просіць, абавязкова расказаць пра гэта бацькам.
Навучыце дзіця сумнявацца ў праўдзівасці інфармацыі, атрыманай з інтэрнэту, не размяшчаць у інтэрнэце інфармацыю, якая можа нашкодзіць яму ці іншым людзям. Бо кожнае слова
і кожны малюнак, апублікаваныя ў сетцы, пакідаюць лічбавы след.