Прокуратура Верхнедвинского района поддержала гособвинение по уголовному делу

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна на выязным пасяджэнні, якое адбылося ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве КУПСХП «К.», падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе
у дачыненні да 46-гадовага мясцовага жыхара (работніка прадпрыемства) – яму інкрымінуецца завалоданне маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Як устаноўлена ў ходзе судовага следства, Р., з'яўляючыся службовай асобай, дзействуючы з карыслівых меркаванняў, насуперак інтарэсам службы, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, завалодаў бытавым ломам - металічнымі рашоткамі, дэмантаванымі са спісаных аб'ектаў сельскагаспадарчага прадпрыемства. У далейшым, выкарыстоўваючы транспартны сродак прадпрыемства, перавёз выкрадзеныя металічныя рашоткі агульнай вагой 3 326 кг у прыёмны пункт, дзе рэалізаваў іх як бытавы лом

на агульную суму 1 862,56 руб., прычыніўшы тым самым КУПСХП «К.» маёмасную шкоду на ўказаную суму.

У судовым пасяджэнні абвінавачваны Р. віну ў прад'яўленым абвінавачванні прызнаў цалкам, шчыра раскаяўся ў зробленым, шкоду пакрыў у добраахвотным парадку.

Сукупнасць прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў з'явілася дастатковай, каб суд прыйшоў да высновы
аб вінаватасці абвінавачванага ў інкрымінаваным яму дзеянні.

Па крымінальнай справе пастаноўлены абвінаваўчы прыгавор.

На падставе ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Р. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў са штрафам у памеры 50 базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў,
на тэрмін 3 гады. Прыменена ч. 1 арт. 77 КК выкананне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі адтэрмінавана тэрмінам на 1 год 6 месяцаў. На працягу выпрабавальнага тэрміну на абвінавачванага Р. будзе ўскладзена выкананне абавязкаў, прадугледжаных ч. 2 арт. 81 КК Рэспублікі Беларусь.

Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу.

Старшы памочнік пракурора

Верхнядзвінскага раёна

юрыст 2 класа                                                        

А.В.Кузьмічонак

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе