Знаходжанне дзіцяці ў начны час па-за жыллём – адказнасць бацькоў
Знаходжанне непаўналетніх дзяцей у начны час па-за жыллём з'яўляецца дастаткова сур'ёзнай праблемай. Такія дзеці знаходзяцца ў вялікай небяспецы і могуць стаць лёгкім аб'ектам для супрацьпраўных замахаў з боку трэціх асоб.
Артыкул 30-1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2003 № 200-З «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» рэгламентуе, што непаўналетнія ва ўзросце да шаснаццаці гадоў (за выключэннем непаўналетніх, якія валодаюць дзеяздольнасцю ў поўным аб'ёме) не могуць знаходзіцца ў перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём без суправаджэння бацькоў (удачарыцеляў), апекуноў або папячыцеляў альбо без суправаджэння па іх даручэнні дарослых асоб.
Супрацоўнік органаў унутраных спраў, які выявіў непаўналетняга, устанаўлівае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дзень, месяц, год нараджэння непаўналетняга і прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, даныя аб рэгістрацыі па месцы жыхарства яго бацькоў, апекуноў або папячыцеляў і перадае непаўналетняга яго бацькам, апекунам або папячыцелям альбо па іх даручэнні дарослай асобе.
Важна адзначыць, што за выяўлены факт адказнасць панясуць бацькі непаўналетняй асобы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 10.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да двух базавых велічынь.
Для пазбягання ўзнікнення падобных сітуацый бацькам неабходна больш уважліва сачыць за сваімі дзецьмі і не дапускаць іх на вуліцу ў начны час без суправаджэння дарослых.
Старэйшы памочнік пракурора Верхнядзвінскага раёна
юрыст 2 класа А.В.Кузьмічонак