На кантролі – прадпрыемствы АПК
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна ў межах праверкі выканання сельгасарганізацыямі заканадаўства аб захаванасці маёмасці ў перыяд уборачнай кампаніі наведала шэраг прадпрыемстваў раёна (ААТ «Прудзінкі», ААТ «Нурава», ААТ «Сакалоўшчына», ААТ «Белькаўшчына»).
Асаблівая ўвага надавалася тэхнічнаму стану збожжаўборачных камбайнаў, наяўнасці і спраўнасці сістэм проціпажарнай бяспекі, спраўнасці і гатоўнасці збожжасушыльных комплексаў.
На тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна маецца 19 збожжаачыстна-сушыльных комплексаў.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што ў адным з гаспадарак раёна на працягу аднаго года няспраўны адзін збожжаачыстна-сушыльны комплекс (адсутнічае электрычны кабель).
Меліся нараканні да выканання заканадаўства аб проціпажарнай бяспецы ў ААТ «Белькаўшчына» - не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць іх да прымянення (скончыўся тэрмін перазарадкі вогнетушыцеля ў збожжасховішчы. Аналагічныя парушэнні выяўлены ў УПП «Ужыца-Агра»).
Не менш важным аспектам праверкі стала вывучэнне ўмоў працы механізатараў, у тым ліку забяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны, наяўнасць неабходнай дакументацыі.
Пры правядзенні пракуратурай раёна мерапрыемстваў выяўлены парушэнні заканадаўства аб ахове працы.
Так, у ААТ «Нурава» дапускаецца курэнне па-за спецыяльна ўстаноўленымі месцамі. У рамонтнай майстэрні рабочыя пры правядзенні работ з выкарыстаннем ручнога электрамеханічнага інструмента (вуглавая шліфавальная машына) не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны (акуляры ахоўныя) вачэй ад уздзеяння пылу, аскепкаў металу, абразіўных матэрыялаў і іншых цвёрдых часціц.
Пры наведванні ААТ «Сакалоўшчына» выяўлены факт допуску да эксплуатацыі кармараздатчыка, на якім адсутнічаюць ахоўныя прыстасаванні агароджы ланцугавой перадачы. На збожжасушыльным комплексе эксплуатуецца драўляная лесвіца.
Па выніках праведзеных мерапрыемстваў дадзены рэкамендацыі па ўзмацненні кантролю за выкананнем правілаў аховы працы, проціпажарнай бяспекі.
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
А.В.Кузьмічонак