На кантролі - спраўнасць дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна ў перыяд летніх канікул правярала выкананне заканадаўства аб ахове жыцця і здароўя дзяцей у частцы эксплуатацыі дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак.
Праверцы ў першую чаргу падвергнуты дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, месцы масавага адпачынку непаўналетніх асоб, дваровыя тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў г. Верхнядзвінска, патэнцыйна-небяспечныя аб'екты.
У ходзе маніторынгу выяўлены факты знаходжання гульнявога
і спартыўнага абсталявання на дзіцячых пляцоўках у неналежным стане, якое перашкаджала яго эксплуатацыі.
Да прыкладу, вывучэнне стану дзіцячага гульнявога абсталявання на гульнявой пляцоўцы, размешчанай у гарадскім парку, паказала, што адзін
з нясучых бярвенняў мае расколіну, у сувязі з чым эксплуатацыя названага комплексу з'яўляецца небяспечнай. Драўляныя сядзенні дзіцячых каруселяў на дадзенай пляцоўцы маюць пашкоджанні.
Пры правядзенні праверкі пракуратурай раёна выбарачна таксама былі наведаны і агледжаны аб'екты, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных аб'ектаў. Выяўлены парушэнні правілаў бяспечнага ўтрымання.
Па выніках праверкі пракурорам Верхнядзвінскага раёна ўнесена прадстаўленне старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама,
у якім запатрабаваў прыняць меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў.
У перыяд летніх канікул дадзеныя пытанні застаюцца прыярытэтнымі і знаходзяцца на пастаянным кантролі ў адказных службовых асоб.
Старэйшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
юрыст 2 класа А.В.Кузьмічонак