У зоне асаблівай увагі – пытанні бяспекі
Старшым памочнікам пракурора Верхнядзвінскага раёна Анастасіяй Кузьмічонак сумесна з АДАІ Верхнядзвінскага РАУС
ва ўстановах адукацыі Верхнядзвінскага раёна былі праведзены прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Вучням былі растлумачаны правілы бяспечнага знаходжання паблізу праезнай часткі, правілы бяспечнага яе перасячэння, правілы паводзін на чыгуначных пераездах.
У ходзе сустрэчы супрацоўнікі расказалі дзецям пра патрабаванні бяспекі дарожнага руху, пра правы і абавязкі пешаходаў
і кіроўцаў. Асаблівая ўвага была нададзена неабходнасці пазначаць сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі.
У ходзе сустрэчы дзеці змаглі атрымаць вычарпальныя адказы на цікавыя ім пытанні.
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна А.В. Кузьмічонак